brad-crumbs

У перыяд з 15 па 18 мая ў Мірскім замку праходзіла незвычайнае мерапрыемства – сямейны квэст «архітэктурныя галаваломкі Мірскага замка». 

Фёдар Жук, які з’яўляецца дырэктарам ААТ «Карэлічы-Лён» і дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, наведаў установу «Музей «Замкавы комплекс «Мір».

Дэлегацыя працоўнага калектыву Установы «Музей «Замкавы комплекс «Мір» на чале з намеснікам дырэктара па агульных пытаннях С.А. Беразоўскім прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 12 мая 2024 года ў г.п. Карэлічы.

11 мая 2024 года, напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, навучэнцы сярэдняй школы г.п. Мір ім. А.I. Сташэўскай пабывалі на агляднай лекцыі-візуалізацыі, падчас якой даведаліся шмат цікавага пра Гербы ўладальнікаў Мірскага замка, элементы якіх ляглі ў аснову герба гарадскога пасёлка Мір, а таксама пазнаёміліся з гістарычнымі дзяржаўнымі сімваламі краіны, якія ўвасабляюць суверэнітет і нацыянальнае адзінства Беларусі.

2 мая 2024 года ў Музеі-запаведніку «Казанскі Крэмль» у рамках святкавання перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адкрылася банэрная выстава «Але матылі тут больш не лятаюць». 

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
22
май

Адкрыццё выставы «Міколіна трава»

22 мая ў Слановай зале Мірскага замка адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі «Міколіна трава. Вобраз Святога Мікалая ў традыцыйнай культуры».