Культурная акцыя «СЯМ’Я»
Музей «Замкавы комплекс «Мір» у Міжнародны дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня 2024 г. запускае культурную акцыю пад назвай «СЯМ’Я», якая ўключае на выбар індывідуальныя экскурсіі і музейныя заняткі СЯМІ відаў для сямейных груп з магчымасцю БЯСПЛАТНАГА НАВЕДАННЯ салона гістарычных гульняў «У князя Міхаіла». З гульнямі «Гусь», «Алькерк», «Тру-Мадам», «Шахматы» час праляціць неўзаметку, а Вы атрымаеце масу станоўчых эмоцый праз пагружэнне ў мінулае.
Мы спадзяемся, што нашы ідэі дапамогуць зрабіць ваш сямейны адпачынак у летнія месяцы пазнавальным і захапляльным!
Па папярэднім запісе можна замовіць наступныя экскурсіі і музейныя заняткі:
- тэматычная экскурсія «Архітэктурныя аб’екты замкавага комплексу»;
– тэматычная экскурсія «Абарончыя асаблівасці Мірскага замка»;
– тэматычная экскурсія па пасёлку «Мір: мінулае і сучаснасць»;
– тэматычная экскурсія «Прагулка вакол замка»;
– тэматычная экскурсія «Войны ХХ стагоддзя. Гета ў Мірскім замку»;
– тэматычная экскурсія для дзяцей малодшага школьнага ўзросту «Падарожжа ў часе»;
– музейны занятак «Сакрэты кафляных пласцін».
Культурная акця працягнецца да 30 чэрвеня 2024 года.
Адкрыццё выставы «Міколіна трава»
22 мая ў Слановай зале Мірскага замка адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі «Міколіна трава. Вобраз Святога Мікалая ў традыцыйнай культуры».