«Музычны Мір»
25 мая 2024 года ў Мірскім замку адбудзецца канцэрт для лаўрэатаў V Рэспубліканскага адкрытага конкурсу класічнай музыкі «Музычны Мір». Паспрабаваць свае сілы ў конкурсе могуць навучэнцы ўстаноў дашкольнай, агульнай пачатковай і сярэдняй адукацыі, дзіцячых школ мастацтваў, устаноў сярэдняй і вышэйшай спецыяльнай адукацыі, дарослыя выканаўцы, калектывы выкладчыкаў. У конкурсе таксама маюць права прымаць удзел выканаўцы з іншых краін.
Даведкі па тэлефонах: +375291783624, +375291783623, +375447150407, +375447150408.
Палажэнне V Рэспубліканскага конкурсу класічнай музыкі.pdf
Заяўка для ўдзелу ў V Рэспубліканскім конкурсе класічнай музыкі.pdf
Адкрыццё выставы «Міколіна трава»
22 мая ў Слановай зале Мірскага замка адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі «Міколіна трава. Вобраз Святога Мікалая ў традыцыйнай культуры».